Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Качыньскі ўскосна абвінаваціў польскі ўрад ў сьмерці брата


Брат загінулага пад Смаленскам прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага – Яраслаў, які з'яўляецца лідэрам найбуйнейшай польскай апазыцыйнай партыі "Права і справядлівасьць", ускосна абвінаваціў цяперашні ўрад краіны ў сьмерці колішняга кіраўніка дзяржавы.

Выступаючы ў пятніцу на сустрэчы сваякоў загінулых падчас катастрофы прэзыдэнцкага самалёту пад Смаленскам, Яраслаў Качыньскі заявіў, што трэба абавязкова высьветліць, што стала прычынай катастрофы. Паводле яго словаў, адна з прычынаў трагедыі ў тым, што ўрад і праўрадавыя задоўга да здарэньня праводзілі “палітыку нянавісьці” у дачыненьні да Леха Качыньскамага. Паводле палітыка, візыт яго брата ў Расію таксама ня быў належным чынам падрыхтаваны ўрадам Дональда Туска.
XS
SM
MD
LG