Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НТВ абвінавачвае Лужкова


Расейскі фэдэральны тэлеканал НТВ у пятніцу ўвечары паказаў дакумэнтальны фільм "Справа ў кепцы", аўтары якога сьцьвярджаюць, што мэр Масквы Юрый Лужкоў выкарыстоўвае сваю пасаду для атрыманьня асабістых выгадаў. У прыватнасьці адзначаецца, што жонка Лужкова, Алена Батурына, паводле часопісу Forbes, трэцяя ў сьвеце па памеры асабістага капіталу, найбольш пасьпяхова разьвівала свой бізнэс менавіта ў Маскве. Сам Лужкоў заўсёды аспрэчваў якую-небудзь сувязь паміж сваёй гаспадарчай дзейнасьцю і прыбыткамі жонкі.

Праграма створаная тым жа калектывам, што і сэрыял "Хросны бацька", прысьвечаны беларускаму прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку. Стужка пра Лужкова выйшла ў сьвет на тле настойлівых размоваў пра яго блізкую адстаўку.
XS
SM
MD
LG