Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама працягнуў рэжым надзвычайнай сытуацыі яшчэ на год


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама працягнуў яшчэ на 12 месяцаў рэжым надзвычайнай сытуацыі, які быў уведзены ў краіне пасьля тэрактаў 11 верасьня 2001 года.

Як вынікае з распаўсюджанага Белым домам пасланьня прэзыдэнта, “тэрарыстычная пагроза, якая прывяла да абвяшчэньня надзвычайнай сытуацыі 14 верасьня 2001, захоўваецца” і таму ён “ палічыў неабходным працягнуць гэты рэжым”.

На практыцы рэжым надзвычайнага становішча дае прэзыдэнту некаторыя дадатковыя юрыдычныя паўнамоцтвы, якімі ён можа ў любы момант скарыстацца.
XS
SM
MD
LG