Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран адмяніў вызваленьне амэрыканкі


Тэгеран адмяніў плянаванае вызваленьне грамадзянкі ЗША, паколькі юрыдычныя працэдуры па яе справе не былі завершаныя, паведамляюць іранскія агенцтвы са спасылкай на пракуратуру.

Раней іранскія ўлады паведамлялі, што дата вызваленьня Сары Шурд абмяркоўваецца і не выключалі, што гэта можа здарыцца ўжо ў суботу. Пра лёс яшчэ двух зьняволеных амэрыканцаў не паведамляецца.

Трое грамадзянаў ЗША былі затрыманыя ў Іране болей за год таму. Яны патрапілі на тэрыторыю краіны зь Іраку падчас пешай прагулянкі. Ім закідаецца незаконнае пранікненьне ў краіну з мэтай шпіянажу.
XS
SM
MD
LG