Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


... тэмпэратура днём +17-23.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менску ў кінатэатры "Цэнтральны" адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё фэстывалю ізраільскага кіно. Пачатак а 18-й гадзіне.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Манрэалі -- Усясьветны Энэргетычны Кангрэс.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1562 -- князі і баяры ВКЛ на палявым сойме каля Віцебска ўхвалілі прапанову аб новай дзяржаўнай уніі з Польшчай і накіравалі яе вялікаму князю.

1593 – памёр Мішэль Мантэнь, францускі філёзаф.

1893 – нарадзіўся пісьменьнік і журналіст Андрэй Мрый (загінуў у 1943 у ГУЛАГу, паводле зьвестак, забіты крымінальнікамі-рэцэдывістамі).

1958 – нарадзіўся гісторык Аляксандар Краўцэвіч.

1965 – выйшаў сінгл “Yesterday» гурту “The Beatles”

МІНУС 365:


"Прыйшлі бедныя. Салдаты дрэнна апранутыя..."

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ


“Хто вучыць людзей паміраць, той вучыць іх жыць” Мішэль Мантэнь
XS
SM
MD
LG