Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турэччына: мітынгі ў падтрымку канстытуцыйнага рэфэрэндуму


Кіроўная ў Турэччыне партыя парадку і справядлівасьці праводзіць масавыя акцыі ў падтрымку рэфэрэндуму ў пытаньні канстытуцыйнай рэформы. Галасаваньне прызначанае на нядзелю 12 верасьня.

Прэм'ер міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў на мітынгу ў Стамбуле, што прапанаваныя папраўкі ў канстытуцыю зробяць краіну больш дэмакратычнай і наблізяць яе да членства ў Эўразьвязе.

Сацыялягічныя апытаньні сьведчаць пра тое, што большасьць туркаў зьбіраюцца падтрымаць новую канстытуцыю.

Апазыцыя сьцьвярджае, што папраўкі паспрыяюць усталяваньню ў Турэччыне ісламісцкай дыктатуры.
XS
SM
MD
LG