Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НТВ паказаў фільм з крытыкай мэра Масквы


Расейскі тэлеканал НТВ паказаў у пятніцу ўвечары фільм "Справа ў брылі" («Дело в кепке»), які зьмяшчае рэзкую крытыку дзейнасьці мэра Масквы Юрыя Лужкова.

Аўтары фільма нагадваюць, што Лужкоў знаходзіўся ў адпачынку ў дні, калі Масква была накрытая дымам лясных пажараў, паведамляюць аб скандальных фактах, зьвязаных зь дзейнасьцю супрацоўнікаў сталічнай мэрыі.

Істотнае месца ў фільме ўдзелена бізнэсу жонкі Лужкова Елены Батурынай.

У шэрагу раёнаў Масквы у часе дэманстрацыі фільмаў быў парушаны сыгнал на спадарожнікавую антэну НТВ+, паведамляе агенцтва Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG