Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэзалюцыя па Косава наблізіла Сэрбію да членства ў ЭЗ


Эўрапейскія ачольнікі зьнешнепалітычных ведамстваў кажуць, што працэс уступленьня Сэрбіі ў ЭЗ істотна паскорыцца пасьля згоды Бялграду на дыялёг з Косавам. Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більдт сказаў, што паводле яго чаканьняў, Брусэль пагодзіцца прыняць заяўку Сэрбіі аб уступленьні ўжо сёлета. Яго заяву падтрымаў міністар замежных спраў Нямеччыны Гвіда Вэстэрвэле.

Генэральная асамблея ААН ухваліла сёньня сэрбскую рэзалюцыю па Косава, якая заклікае да дыялёгу паміж Бялградам і Прышцінай. Міжнародная супольнасьць ацаніла гэты крок, як шанец да магчымага вырашэньня канфлікту вакол гэтай былой сэрбскай правінцыі.
XS
SM
MD
LG