Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэтрын Эштан заклікае правесьці незалежнае расьсьледаваньне сьмерці Бябеніна


Кэтрын Эштан

Кэтрын Эштан

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан заклікае правесьці «поўнае, незалежнае і празрыстае расьсьледаваньне» сьмерці беларускага апазыцыйнага актывіста і журналіста Алега Бябеніна.

Пра гэта паведамляе эўрапейскі інтэрнэт-партал EUobserver.

Мая Качанчыч, прэс-сакратар Кэтрын Эштан, заявіла, што ў іх офісе са шкадаваньнем даведаліся пра трагічную гібель Бябеніна. Па яе словах, ён быў «адным з ключавых людзей, якія заклікалі да правядзеньня рэформаў у Беларусі».

Адказваючы на пытаньне пра тое, наколькі інцыдэнт можа паўплываць на рашэньне ЭЗ па пытаньні санкцый у адносінах беларускіх чыноўнікаў, якое будзе прынята ў кастрычніку 2010 году, Качанчыч сказала, што ЭЗ «пільна сочыць за сытуацыяй з правамі чалавека ў краіне».


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG