Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рабства ў Карме: суд узяў тайм-аўт


Сёньня Добрускі раённы суд меўся абвясьціць вырак у крымінальнай справе пра незаконнае пазбаўленьне волі й эксплёатацыі пэнсіянэркай вёскі Карма сваёй аднавяскоўкі. Аднак прысуд ня вынесены з прычыны негатовасьці судзьдзі.

Працяглы час 57-гадовая Валянціна К. праз падман трымала ў сябе дома наймічку Сьвятлану Ш., жорстка эксплёатавала яе, прымушала бясплатна працаваць па гаспадарцы, не дазваляла хадзіць далей агароду.

У пацярпелай яшчэ ў 2003 годзе згарэла хата. Гаспадыня запалохвала гэтым аднавяскоўку, ведаючы, што тая раней мела праблемы з законам. Маўляў, трэба хавацца, бо міліцыя шукае яе за ўчыненьне падпалу.

Судовае сьледзтва ў крымінальнай справе пра рабства завяршылася яшчэ на мінулым тыдні. Адбыліся й спрэчкі. Прадстаўнік пракуратуры, які падтрымліваў абвінавачваньне, запрасіў для «рабаўладальніцы» 4 гады турмы ў калёніі агульнага рэжыму — з улікам аднаго году амністыі.

60-гадовая пацярпелая патрабуе спагнаць з абвінавачанай 15 мільёнаў рублёў маральнай шкоды — акурат столькі, колькі яна магла б атрымаць пэнсіі за гады няволі.

Сама ж абвінавачаная сьцьвярджае, што зь міласэрнасьці дала прытулак аднавяскоўцы.

Тут будзе дарэчы прыгадаць, што ня так даўно абвінавачаная пэнсіянэрка амніставаная ў іншай крымінальнай справе — за нанясеньне пабояў яшчэ адной жыхарцы Кармы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG