Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ўбачаць беларускія гледачы "Справу ў кепцы"?


Алена Батурына і Юры Лужкоў
Алена Батурына і Юры Лужкоў
Cёньня расейскі тэлеканал НТВ пакажа фільм аб дзейнасьці мэра Масквы Юрыя Лужкова пад назвай "Справа ў кепцы".

Фільм адкажа на пытаньні: чаму Масква задыхалася ад дыму, а яе мэр ратаваў сваіх пчол, як жонка мэра стала самай багатай жанчынай Расеі, і як разьмяркоўваюцца самыя смачныя кавалкі расейскай сталіцы.

Аўтарамі тэлефільму зьяўляюцца стваральнікі скандальнага фільму-расьсьледаваньня "Хросны бацька" пра кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку, перадае Карэспандэнт.net.

"Хросны бацька" аб беларускім прэзыдэнце, паказаны па НТВ летам, выклікаў шырокі грамадзкі рэзананс. У гэтым фільме Аляксандар Лукашэнка прама абвінавачваецца ў выкраданьнях палітычных апанэнтаў і іх сваякоў. У сюжэце таксама адзначалася, што кіраўнік Беларусі неаднаразова здраджваў свайму саюзьніку – Расеі.

Мэр Масквы Юры Лужкоў, паводле часопіса Forbes, займае першае месца ў рэйтынгу даходаў сем’яў расейскіх чыноўнікаў, дэпутатаў, сэнатараў і кіраўнікоў дзяржаўных карпарацый.

Паводле выданьня, сумарны даход Юрыя Лужкова і ягонай жонкі, Алены Батурынай, у 2009 годзе дасягнуў сумы 30,943 мільярда расейскіх рублёў (1 мільярд даляраў). Амаль уся гэтая сума (30,935 мільярдаў) запісаная як даход Алены Батурынай.

Алена Батурына, найбагацейшая жанчына Расеі, мае свае бізнэсовыя дачыненьні і да Беларусі. Яе кампанія "Интеко" зьяўляецца адным зь пяці заснавальнікаў "Маскоўскай інвэстыцыйна-будаўнічай кампаніі" (МИСК), мэта якой – пабудова жытла ў Менску.

Фільм "Хросны бацька" ня быў паказаны па "НТВ-Беларусь" і беларускія гледачы маглі пабачыць яго толькі ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG