Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У немцаў Пуціла будзе пісацца па-беларуску

  • БелаПАН

Антон Пуціла (зьлева)

Антон Пуціла (зьлева)

Паўабаронца беларускай футбольнай зборнай Антон Пуціла, які нядаўна перайшоў зь менскага "Дынама" ў нямецкі "Фрайбург", папрасіў сваіх новых працадаўцаў пісаць яго прозьвішча па-беларуску.

Як паведамляе газета Suddeutsche Zeitung са спасылкай на агенцтва DPA, гулец паведаміў, што ён не Putsilo, а Putsila. Ранейшы варыянт (фактычна сумесь расейскай зь беларускай) выкарыстоўваўся, калі футбаліст гуляў за "Гамбург" у сэзоне 2007—2008 гадоў.

Кіраўніцтва "Фрайбургу" адрэагавала неадкладна і пашыла Пуцілу новую футболку. "Над нумарам 21 цяпер напісана Putsila замест Putsilo", — адзначаецца ў паведамленьні.

Варта адзначыць, што ў лацінскай транскрыпцыі па-рознаму перадаюцца прозьвішчы братоў Глебаў. Старэйшы, Аляксандр, — Hleb, малодшы, Вячаслаў, — Gleb.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG