Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У плэй-оф кваліфікацыі моладзевага чэмпіянату Эўропы па футболе 2011 года зборная Беларусі згуляе з камандай Італіі. Такі вынік лёсаваньня, якое адбылося 10 верасьня ў дацкім Хернінгу.

Першы матч каманда Георгія Кандрацьева правядзе 8 кастрычніка ў гасьцях, матч у адказ — 12 кастрычніка дома.

Італьянцы сталі пераможцамі адборачнай групы 3, апярэдзіўшы Уэльс, Вугоршчыну, Босьнію і Герцагавіну, а таксама Люксэмбург. Зборная Беларусі заняла другое месца ў групе 10 пасьля Шатляндыі, апярэдзіўшы Аўстрыю, Албанію і Азэрбайджан. Каманда трапіла ў лік чатырох найлепшых другіх зборных, якія кваліфікаваліся ў плэй-оф.

Апошні раз Беларусь і Італія сустракаліся ў фінальным турніры моладзевага ЧЭ-2009 у Швэцыі. Мацнейшымі былі футбалісты з Апэнінскага паўвострава — 2:1.

У іншых стыкавых матчах сустракаюцца: Англія — Румынія, Галяндыя — Украіна, Гішпанія — Харватыя, Швэйцарыя — Швэцыя, Ісьляндыя — Шатляндыя, Чэхія — Грэцыя.
XS
SM
MD
LG