Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцэк Пратасевіч вітае запрашэньне экспэртаў з краін АБСЭ


Яцэк Пратасевіч

Яцэк Пратасевіч

Кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю Яцэк Пратасевіч вітаў рашэньне беларускіх уладаў запрасіць экспэртаў-крыміналістаў з краін-удзельніц АБСЭ для расьсьледаваньня прычын сьмерці журналіста Алега Бябеніна, кіраўніка апазыцыйнага інтэрнэт-рэсурсу "Хартыя'97".

У заяве, распаўсюджанай 10 верасьня прэс-службай дэлегацыі Эўрапарлямэнту, Пратасевіч адзначыў, што "гэты беспрэцэдэнтны крок беларускага ўраду дэманструе гатоўнасьць правесьці традыцыйнае для сучасных краін празрыстае і незаангажаванае расьсьледаваньне".

Пратасевіч выказаў надзею, што "такая практыка распаўсюдзіцца таксама на выпадкі выкраданьня вядомых грамадзкіх дзеячаў". Эўрадэпутат пералічыў зьніклых у 1999-2000 гадах: Юрый Захаранка, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Зьміцер Завадзкі.

Прадстаўнік Эўрапарлямэнту выказаў спачуваньні сям'і і сваякам Бябеніна ў сувязі зь яго заўчаснай сьмерцю.
XS
SM
MD
LG