Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзведзеў: парлямэнцкая дэмакратыя ў Расеі — гэта катастрофа


Дзьмітры Мядзьведзеў

Дзьмітры Мядзьведзеў

Расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў на сустрэчы з замежнымі палітолягамі ў рамках міжнароднага палітычнага форуму ў Яраслаўлі заявіў, што разьвіцьцё палітычных інстытутаў дае людзям стымул для эканамічнай мадэрнізацыі, аднак усе зьмены ў існуючай палітычнай сыстэме павінны быць пакрокавыя.

"Мадэрнізацыяй могуць займацца толькі вольныя людзі. Чалавек, які зашораны, спалохаўся, баіцца дзяржавы, праваахоўных органаў, канкурэнтаў, баіцца жыцьця, ня можа займацца мадэрнізацыяй, а гэта пытаньне вельмі складанае і асабістае", — адзначыў Дз. Мядзьведзеў, перадае РИА Новости.

"Разьвіцьцё палітычных інстытутаў дае людзям стымул да мадэрнізацыі", — адзначыў прэзыдэнт Расеі.

Пры гэтым, падкрэсьліў Дз.Мядзьведзеў, зьмены не павінны быць радыкальнымі, гаворка павінна ісьці пра пакрокавыя зьмены.

"Вядома, можна ўявіць сабе іншую палітычную сыстэму, напрыклад парлямэнцкую дэмакратыю ў Расеі. Нашы кіргізскія сябры на гэты шлях усталі, але я вам скажу, што для Расеі, як і для Кіргізcтану, я баюся, гэта катастрофа", — сказаў Мядзьведзеў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG