Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: забарона служыць гомасэксуалістам будзе перагледжана


У ЗША фэдэральны судзьдзя Вірджынія Філіпс заявіла, што яна мае намер выпусьціць пастанову, паводле якой будзе адмененая забарона на службу ў войску адкрытых прадстаўнікоў гомасэксуальных меншасьцяў. У чацьвер судзьдзя задаволіла хадайніцтва аб прыпыненьні цяперашняй практыкі, якая выражаецца формулай "не пытайся, не гавары". Іншымі словамі, Пэнтагон не задае пытаньні аб сэксуальнай арыентацыі вайскоўцаў, а тыя, хто хоча служыць, не гавораць пра гэта. Аднак адкрытых прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў вымушаюць звольніцца з войска.
XS
SM
MD
LG