Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане – перадвыбарчая кампанія


У Кіргізстане, за месяц да парлямэнцкіх выбараў, афіцыйна пачынаецца перадвыбарчая кампанія. На 120 месцаў у парлямэнце прэтэндуюць 29 палітычных аб’яднаньняў.

Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева папярэдзіла ўдзельнікаў кампаніі, што, калі перадвыбарчая гонка будзе пагражаць цэласнасьці краіны, давядзецца ўвесьці надзвычайнае становішча, а падрыхтоўку да выбараў прыпыніць.

У чэрвені ў міжэтнічных сутыкненьнях на поўдні краіны загінулі сотні людзей. Паводле новай канстытуцыі, ухваленай пасьля адхіленьня ад улады прэзыдэнта Курманбека Бакіева, Кіргізстан стане парлямэнцкай рэспублікай. Бакіеў хаваецца ад правасудзьдзя у Беларусі на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG