Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каран ня будуць паліць


Пастар з амэрыканскага штату Флорыда абвясьціў, што ён адмаўляецца ад свайго пляну спаліць копіі Карану ў суботу, дзевятую гадавіну тэрарыстычных нападаў на ЗША 11 верасьня 2001 году. Плян Тэры Джонса быў скрытыкаваны прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам, а таксама палітычнымі і рэлігійнымі лідэрамі па ўсім сьвеце.

У чацьвер Джонс паведаміў, што адмаўляецца ад сваіх намераў, бо дамовіўся зь імамам ісламісцкага цэнтру, які спрэчна прапануецца адчыніць у Нью-Ёрку побач зь месцам тэрактаў, аб пераносе будаўніцтва ў іншае месца. Імам Нью-Ёрку Фейсал Абдул Раўф заявіў, што ён ня меў ніякіх справаў з Джонсам адносна пераносу цэнтру.
XS
SM
MD
LG