Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН заклікала Сэрбію і Косава да перамоваў


Генэральная асамблея ААН ухваліла рэзалюцыю, якая заклікае да перамоваў паміж Косавам і Сэрбіяй пры пасярэдніцтве Эўрапейскага Зьвязу. Праект рэзалюцыі быў сумесна пададзены краінамі Эўразьвязу і Сэрбіяй. У яго былі ўнесеныя істотныя зьмены ў параўнаньні з праектам, які першапачаткова зьбіраўся падаць у Генэральную асамблею Бялград.

У прыватнасьці, у тэксьце няма сьцьвярджэньня пра незаконнае абвяшчэньне Косавам незалежнасьці. Наадварот, прымаецца да ведама рашэньне Міжнароднага суду ў Гаазе, паводле якога ўлады Косава, абвяшчаючы незалежнасьць ад Сэрбіі, не парушылі міжнароднага права.

Зьмены былі ўнесеныя на патрабаваньне Эўразьвязу. Аднак Сэрбія заяўляе, што прыняцьце рэзалюцыі не азначае згоды Бялграду на незалежнасьць Косава.
XS
SM
MD
LG