Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША будуць сачыць за свабодай слова ў Украіне


Намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных пытаньнях Уільям Бэрнз заявіў, што існуюць падставы для занепакоенасьці адносна свабоды выказваньняў у Ўкраіне і што ЗША маюць намер сачыць за датрыманьнем там свабоды слова. Заява была зробленая ў чацьвер у інтэрвію журналістам у Кіеве. Ён таксама адзначыў, што абмеркаваў гэтае пытаньне з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам і з актывістамі грамадзянскай супольнасьці.

Намесьнік дзяржсакратара ЗША правёў у Кіеве сустрэчы з прэзыдэнтам, прэм'ер-міністрам, лідэрам Блёку Юліі Цімашэнкі, а таксама прадстаўнікамі Амэрыканскай гандлёвай палаты. Абмяркоўваліся пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва, амэрыканскіх інвэстыцыяў, правядзеньня рэформаў ва Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG