Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Няпомняшчых: "Бябеніну алькаголь маглі і заліць"


Эфір 9 верасьня

Гомельскі грамадзкі актывіст Уладзімер Няпомняшчых зьвярнуўся з заявай у аддзел ЗАГС Чыгуначнага раёну Гомеля з просьбай перанесьці ягоны дзень народзінаў на адзін дзень назад — з 1 верасьня 1952 году на 31 жніўня таго ж году. Ён патлумачыў гэта тым, што хоча адзначаць свой дзень народзінаў у адзін і той жа дзень з Колем Лукашэнкам і ягоным татам Аляксандрам Рыгоравічам.

Уладзімер Няпомняшчых сёньня госьць Начной Свабоды.

Соўсь: А чаму вы хочаце мець дзень народзінаў у адзін дзень з Аляксандрам і Колем Лукашэнкам?

Няпомняшчых: У мяне заўсёды была гэтая праблема яшчэ зь дзяцінства. Як у мяне дзень народзінаў, то трэба ісьці ў школу. А пасьля, як стаў дарослым, даведаўся гісторыю, таксама непрыемная дата – ападак дае. І тут мне, як кажуць, падвярнуўся добры выпадак – наш прэзыдэнт зьмяніў дзень. І я вырашыў паспрабаваць такім жа чынам зьмяніць свой дзень народзінаў.

Соўсь: Вас сёлета затрымлівалі ў Гомелі за майку «За Беларусь без Лукашенко», і вось цяпер хочаце мець адзін дзень нараджэньня з Аляксандрам Лукашэнкам?

Няпомняшчых: Я прыкрыўся нашым прэзыдэнтам, спаслаўшыся на яго. Схітрыў крыху. Што ж рабіць? Калі б я папрасіў які іншы дзень, яго трэба абгрунтаваць.

Соўсь: Вы раней працавалі ў міліцыі, цяпер займаецеся грамадзкай дзейнасьцю і прадпрымальніцтвам у Гомелі. А чаму сышлі зь міліцыі?

Няпомняшчых: Выслужыў 20 гадоў і пайшоў на пэнсію. Здароўе захаваць.

Соўсь: Старшы памочнік пракурора Менскай вобласьці Тацяна Калініна паведаміла БелаПАН, што паводле папярэдніх высноваў экспэрта Алег Бябенін у момант сьмерці быў у цяжкой форме алькагольнага ап’яненьня. Як бы вы пракамэнтавалі гэтае заключэньне як былы міліцыянт?

Няпомняшчых: Тое, што ў крыві быў знойдзены алькаголь, яшчэ ні пра што не гаворыць. Гэты алькаголь яму маглі і заліць. Гвалтам, і што заўгодна маглі зрабіць. Таму я лічу, што патрэбныя незалежныя экспэрты. Гэта будзе больш зразумела для беларускага народу і для самой улады будзе вялікі плюс, калі зь іх здымуць усе падазрэньні.

Слухаць гутарку цалкам:

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

XS
SM
MD
LG