Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрпол выпусьціў папярэджаньне адносна спальваньня Карану


Інтэрпол выпусьціў папярэджаньне для 188 краінаў-чальцоў арганізацыі ў сувязі "зь вялікай верагоднасьцю жорсткіх нападаў", якія могуць стаць рэакцыяй на намер амэрыканскага пастара спаліць Каран.

Пляны грамады царквы Dove World Outreach Center, якая налічвае каля 50 чалавек, зьвярнулі на сябе ўвагу і выклікалі пратэсты па ўсім сьвеце.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што публічнае спальваньне Карану, якое плянуецца правесьці да гадавіны тэрактаў у ЗША 11 верасьня 2001 году, стане "сапраўдным падарункам" для "Аль-Каіды".
XS
SM
MD
LG