Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іранская апазыцыя: Тэгеран мае патаемны ядзерны завод


Лідэры іранскай апазыцыі сьцьвярджаюць, што знайшлі сакрэтны завод для вырабу ядзернага паліва, схаваны ў горным рэгіёне на паўднёвым захадзе ад Тэгерану.

Народная арганізацыя маджагедаў Ірану сьцьвярджае, што ўлады пачалі будаваць завод у Абыеку ў 2005 годзе.

Алірэза Джафарзадэх, былы прэсавы сакратар Нацыянальнай рады супраціву Ірану, куды ўваходзіць і Арганізацыя маджагедаў, заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне, што заводам кіруе Міністэрства абароны Ірану. Дзафарзадэх дадаў, што перадаў інфармацыю ўраду і Кангрэсу ЗША, а таксама Міжнароднаму агенцтву атамнай энэргіі.
XS
SM
MD
LG