Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандар Процка патрабуе вызваліць дачку зь СІЗА


Гомельскі актывіст руху «За свабоду» Аляксандар Процка зьвярнуўся з адкрытым лістом да пракурора вобласьці Валянціна Шаева. Такі ж ліст ён накіраваў і ў незалежныя сродкі масавай інфармацыі.

Спадар Процка патрабуе вызваліць са сьледчага ізалятара ягоную дачку, якую ў жніўні супрацоўнікі ўправы барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю й карупцыяй затрымалі зь яшчэ дзьвюма дзяўчынамі на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Процка: «Яе затрымалі на мяжы. Калі яна ехала ва Ўкраіну, каб ляцець у Турцыю да сваёй малодшай сястры. Ноччу пасьля другой гадзіны ў мяне на кватэры быў ператрус. У гэты ж дзень па тэлебачаньні быў паказаны сюжэт, у якім абвінавацілі маю дачку ў занятку прастытуцыяй й вярбоўцы дзяўчат за мяжу».

Аляксандар перакананы, што міліцыянты, яшчэ не разабраўшыся, з дапамогай тэлебачаньня імкнуліся стварыць чарговую гучную справу, каб паказаць, што адпрацоўваюць эўрапейскія гранты на барацьбу зь нелегальнай вярбоўкай дзяўчат для занятку прастытуцыяй.

Спарад Процка кажа, што дачка адмовілася даваць паказаньні, па сутнасьці, адразу пасьля затрыманьня, бо міліцыянты пыталіся пра ягоную грамадзкую дзейнасьць:

«Падчас затрыманьня адзін зь міліцыянтаў без пратаколу задаваў пытаньне: дык гэта ваш бацька супраць Лукашэнкі? Мая дачка адказала, што ёй усё зразумела. І з таго моманту — ужо больш як дзесяць дзён — яна не адказвае на пытаньні сьледчага».
XS
SM
MD
LG