Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Прафэсіяналы сышлі з Беларусьфільму за гэтыя гады”


Леанід Міндлін

Леанід Міндлін

9 верасьня Аляксандар Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў стваральнікаў беларускага кіно. За апошнія тры гады дзяржава выдаткавала на кіно 60 мільярдаў рублёў, але якаснага кіно не стварылі, беларускія фільмы застаюцца на пэрыфэрыі інтарэсу гледачоў, для іх прагляду людзей «арганізоўваюць», зборы ад продажу квіткоў не пакрываюць нават кошту саміх квіткоў і рэклямы,— канстатаваў Лукашэнка. Чаму склалася такая сытуацыі ў беларускім кінэматографе? Якія ёсьць шанцы ў беларускага кіно узьняцца, на чым варта сканцэнтраваць свае намаганьні? На гэтыя пытаньні адказвае рэжысэр-кінадакумэнталіст Леанід Міндлін.


Цыганкоў: Чаму беларускае кіно, не гледзячы на такія істотныя фінансавыя ўліваньні, не зрабіла ніякага прарыву?

Міндлін: Уся краіна знаходзіцца ў рэжыме ручнога кіраваньня. І кіно знаходзіцца ў такім рэжыме. Паставілі задачу — зрабіць оскараносныя фільмы, атрымаць прызы на фэстывалях. Але кіно — гэта творчасьць. Творчасьць не існуе паводле загаду.

Зь іншага боку, гэта вытворчасьць. А яна патрабуе ня толькі грошай, але і прафэсіяналаў. А яны зьехалі зь «Беларусьфільму» за гэтыя гады — і рэжысэры, і апэратары, і мастакі.

Цыганкоў: Якія ёсьць шанцы, што беларускае кіно ў найбліжэйшыя гады можа ўзьняцца трохі вышэй ад цяперашняга ўзроўню?

Міндлін: Узьняцца зь якой мэтай? Выйсьці на нейкі агульны кінарынак — расейскі ці сусьветны?

Цыганкоў: Ну, хаця б запаўняць свой, беларускі рынак у той ступені, як запаўняюць свой рынак чэскія ці польскія фільмы.
Калі рабіць добрае масавае кіно, тады і шэдэўры зьявяцца.

Міндлін: Гэта вельмі складана. Па-першае, няма такіх грошай, каб гэта рабіць. А па-другое, няма патрэбы ў нашым грамадзтве ў іншым кіно, у сваім кіно.

Цыганкоў: Кінэматографы ня самых вялізных краінаў выбіраюць паміж двух шляхоў — альбо рабіць кіно масавае, для ўласнай публікі, альбо арыентавацца на міжнародныя фэстывалі элітнага кіно. Што павінна выбраць беларускае кіно?

Міндлін: Калі рабіць добрае масавае кіно, тады і шэдэўры зьявяцца. Дарэчы, у Беларусі быў шанец выйсьці на рынак сэрыялаў у пачатку 90-х. Тады рэжысэр Юры Хашчавацкі прапанаваў зрабіць тут нешта накшталт Балівуда, вытворчую базу, якая рабіла б сэрыялы. Тады сэрыялы не рабілі ані ў Расеі, ані ва Ўкраіне. Сёньня, на жаль, гэты рынак ужо запоўнены.


  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG