Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады забаранілі паказ фільму, зьнятага сустаршынём БХД


Аляксей Шэін на прэзэнтацыі фільму «Хрыстос забаронены»

Аляксей Шэін на прэзэнтацыі фільму «Хрыстос забаронены»

Арганізатарам фэстывалю хрысьціянскіх дакумэнтальных фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» забаранілі дэманстраваць фільм Аляксея Шэіна «Хрыстос забаронены».

Аляксей Шэін расказаў, што арганізатарам патэлефанаваў упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леанід Гуляка і запатрабаваў фільм не паказваць. Ён пагражаў, што ў іншым выпадку ў арганізатараў будуць сур’ёзныя праблемы. Сваё патрабаваньне ён аргумэнтаваў тым, што фільм «Хрыстос забаронены» нібыта не прайшоў адпаведную экспэртызу.

Аляксей Шэін прыгадаў, як у лютым на беларуска-літоўскай мяжы ў яго адабралі некалькі дыскаў фільму на экспэртызу. Праз 40 дзён яму патэлефанавалі і прапанавалі забраць дыскі, бо, паводле экспэртаў, фільм прайшоў праверку і лічыцца прыдатным для дэманстрацыі.

Фільм расказвае пра перасьлед пратэстанцкіх суполак у БССР.

Фрагмэнт фільму


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG