Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: СБУ затрымала дасьледніка рэпрэсіяў


Служба бясьпекі Ўкраіны распачала сёньня крымінальную справу супраць дырэктара Львоўскага музэю паводле абвінавачаньня ў намеры рассакрэціць дзяржаўныя таямніцы.

У апублікаванай заяве СБУ гаворыцца, што Руслан Забілы, які кіруе музэем, прысьвечаным ахвярам савецкай і нацысцкай уладаў у Заходняй Украіне, нелегальна зьбіраў матэрыялы, што зьмяшчалі дзяржаўныя таямніцы, і зьбіраўся перадаць іх трэцім асобам. Сам Забілы сьцьвярджае, што ўсе сабраныя ім матэрыялы зьяўляліся публічнымі на момант іх паступленьня ў архівы музэю.

Папярэдні прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка рассакрэціў тысячы гістарычных дакумэнтаў з архіваў КДБ. Пры новай украінскай адміністрацыі гэтая палітыка была згорнутая.
XS
SM
MD
LG