Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты


Пра свой намер удзельнічаць у будучых прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі абвясьціў старшыня савету Асацыяцыі малога і сярэдняга бізнэсу Віктар Цярэшчанка.

Гэта ўжо другая спроба Віктара Цярэшчанкі ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. У 2001 годзе ён зарэгістраваў ініцыятыўную групу, але яна не сабрала неабходныя для рэгістрацыі кандыдата 100 тысяч подпісаў.

Пра намер вылучацца кандыдатам на будучых прэзыдэнцкіх выбарах ужо заявілі Сяргей Гайдукевіч, Юры Глушакоў, Рыгор Кастусёў, Аляксандар Лукашэнка, Алесь Міхалевіч, Уладзімер Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Яраслаў Раманчук, Андрэй Саньнікаў і Мікола Статкевіч.

Аляксандар Мілінкевіч, які быў кандыдатам на мінулых выбарах, заявіў, што вызначыцца са сваім удзелам у прэзыдэнцкай кампаніі пасьля абвяшчэньня даты выбараў. Яшчэ адзін былы кандыдат Аляксандар Казулін пакуль не агучыў сваіх плянаў на ўдзел у будучай прэзыдэнцкай кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG