Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапарлямэнт запатрабаваў ад Францыі прыпыніць дэпартацыю цыганоў


Эўрапейскі парлямэнт прыняў сёньня рэзалюцыю, у якой патрабуе прыпыніць спрэчную высылку цыганоў з Францыі, якую ўхвалілі ў мінулым месяцы францускі прэзыдэнт Нікаля Сарказі і правацэнтрыскі ўрад краіны. Нядаўна Францыя дэпартавала каля тысячы цыганоў у Румынію і Баўгарыю.Гэта рашэньне выклікала шмат спрэчак адносна таго, ці адпавядае яно эўрапейскаму праву.

Тым часам францускі міністар па справах Эўропы Пьер Лелюш, які разам зь міністрам іміграцыі Францыі Эрыкам Бэсонам знаходзіцца сёньня з аднадзённым візытам у Бухарэсьце, заявіў, што Парыж запатрабуе ад Румыніі экстраны плян па інтэграцыі румынскіх цыганоў. Паводле Лелюша, на рэалізацыю пляну ЭЗ можа выдаткаваць каля мільярда эўра.
XS
SM
MD
LG