Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Споўнілася 20 гадоў з дня гібелі Аляксандра Меня


Сёньня, 9 верасьня, споўнілася 20 гадоў з дня гібелі сьвятара Аляксандра Меня. Вядомы рэлігійны і грамадзкі дзеяч Расеі быў аўтарам шматлікіх кніг і артыкулаў на багаслоўскія і гісторыка-царкоўныя тэмы. У пачатку 1990-х ён заснаваў праваслаўны унівэрсытэт, які цяпер носіць яго імя. Таксама Мень браў удзел у стварэньні "Расейскага біблейскага таварыства".

Настаяцель храму Стрэчаньня Гасподняга ў паселішчы Новая Вёска Маскоўскай вобласьці Аляксандр Мень быў забіты па дарозе ў сваю царкву. Яго забойства застаецца нераскрытым і дагэтуль.
XS
SM
MD
LG