Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў стваральнікаў беларускага кіно. Кіраўнік дзяржавы ня бачыць ніякага прарыву ў айчынным кіно, нягледзячы на 5-разовы рост яго фінансаваньня за апошнія 5 гадоў.

За апошнія тры гады дзяржава выдаткавала на кіно 60 мільярдаў рублёў, але якаснага кіно не стварылі, беларускія фільмы застаюцца на пэрыфэрыі інтарэсу гледачоў, для іх прагляду людзей "арганізоўваюць", зборы ад продажу квіткоў не пакрываюць нават кошту саміх квіткоў і рэклямы,-- канстатаваў Лукашэнка.

Даходы ад продажу фільмаў складаюць 8 працэнтаў ад затрат на іх вытворчасьць.

Апрача таго ён заявіў, што кінастудыя "Беларусьфільм" разбураецца, яе рэканструкцыя спынілася з-за адсутнасьці інвэстара.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG