Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям'я Младзіча падрыхтавала новае хадайніцтва ў сэрбскі суд


Сям'я былога камандуючага войскам басьнійскіх сэрбаў Раткі Младзіча падасьць новае хадайніцтва ў суд аб афіцыйным прызнаньні яго памерлым. Пра гэта сёньня паведаміла адвакат сям'і Младзіча . Напярэдадні суд у Сэрбіі адхіліў папярэдняе аналягічнае прашэньне, спаслаўшыся на працэсуальныя парушэньні.

Младзіч знаходзіцца ў вышуку ў сувязі з выстаўленымі яму Міжнародным трыбуналам ААН па былой Югаславіі абвінавачваньнямі ў генацыдзе. Яму інкрымінуюць, у прыватнасьці, адказнасьць за зьнішчэньне 8.000 мусульманаў у Срэбрэніцы ў 1995 годзе.
XS
SM
MD
LG