Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік кіраўніка Офісу Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе ў Менску Жандос Асанаў паведаміў "Свабодзе", што Міністэрства замежных спраў Беларусі на спэцыяльным брыфінгу для дыпляматаў краін АБСЭ, якія акрэдытаваныя ў Менску, паінфармавала пра свой намер запрасіць экспэртаў-крыміналістаў з краін-сябраў АБСЭ для вывучэньня абставін сьмерці журналіста Алега Бябеніна.

Спадар Асанаў таксама зазначыў з гэтай нагоды:

"Звычайна мы не даем ацэнак дзеяньням таго ці іншага боку. Але я думаю, што дадзеная прапанова беларускага боку будзе абмеркаваная ў Вене ў рамках Сталай Рады АБСЭ. І я спадзяюся, што дэлегацыі краін АБСЭ прымуць рашэньне ў дадзеным пытаньні.

А мы ў Офісе, як прадстаўнікі АБСЭ, натуральна, гатовыя усялякімі спосабамі садзейнічаць прыезду экспэртаў-крыміналістаў і аказаць ім неабходную дапамогу".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG