Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Колькасьць ахвяраў выбуху ва Ўладзікаўказе ўзрасла


Колькасьць ахвяраў выбуху ва Ўладзікаўказе ўзрасла да дзевяці, параненыя дзесяткі, паведамілі ў МУС Паўночнай Асэтыі. Згодна з распаўсюджанай інфармацыяй, ля ўваходу на цэнтральны рынак выбухнуў аўтамабіль. Магутнасьць выбухной прылады склала каля 10 кіляграмаў у трацілавым эквіваленце.

Сьледчы камітэт пры пракуратуры Расеі распачаў крымінальную справу паводле артыкулу "тэракт". Тэрыторыю вакол рынку і прылеглыя да яе вуліцы ачапілі міліцыянты, перадае карэспандэнт Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG