Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эрэване пройдзе выстава “Купляйце армянскае”


Як паведамілі прадстаўнікі Саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Армэніі, выстава-продаж “Купім айчыннае”, якая пройдзе 18-19 верасьня ў ерэванскім батанічным садзе мае на мэце стымуляваньне армянскай лёгкай прамысловасьці.
Паводле кіраўніка Саюзу Арсэна Казарана, многія мясцовыя прадпрыемствы ўжо не выступаюць пад сваімі армянскімі гандлёвымі знакамі, а вырабляюць прадукцыю паводле заказаў звонку і экспартуюць яе пад замежнымі гандлёвымі знакамі. У выніку самой армянскай прадукцыі не бачна .

Паводле дадзеных міністэрства эканомікі Армэніі, цяпер у краіне зарэгістраваныя 130 кампаній лёгкай прамысловасьці.
XS
SM
MD
LG