Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія: пачаліся заняткі па–беларуску

  • Тацяна Поклад


Пачаліся заняткі ў першай беларускай клясе, створанай ў Эстоніі. Настаўнік Зьміцер Панфіленка правёў першы урок па–беларуску ў Гарадской гімназіі Кохтла-Ярве.

“Гэта першыя клясы беларускія ў Эстоніі, дагэтуль беларускамоўнай адукацыі тут ўвогуле не існавала. Разьвіваць нацыянальную самасьвядомасьць неабходна, выкладаць мову, культуру, гісторыю”, – кажа Зьміцер Панфіленка.

Як паведамяе Ару ТВ, факультатыўныя клясы па вывучэньню беларускай культуры і мовы пачынаюць адкрывацца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Эстоніі і прадстаўнікоў беларускай дыяспары гарадоў Йыхві і Кохтла-Ярве. Сумесна з арганізацыяй "Аватуд Вабарык" (моладзевае аб'яднаньне “Адкрытая рэспубліка”) была распрацавана адукацыйная праграма і падабраны дыдактычны матэрыял.

Мадэратарамі праграмы "Беларускія клясы ў Эстоніі" выступіла беларуская грамадская арганізацыя "Valgevene Uus Tee" (“Новы шлях для Беларусі”), якая ажыцьцяўляе разнастайныя праекты ў сферы адукацыі, культуры і інфармацыі. Кіраўнік арганізацыі Павал Марозаў кажа:

“Першыя клясы адкрываем у Кохтла–Ярве, дзе ёсьць шмат дзетак беларускага паходжаньня. Мы таксама плянуем адчыніць такія клясы ў Марду, Сіламяэ, нядзельную школу ў Таліне”.

Пры падтрымцы Кангрэса Новай Беларускай дыяспары Еўропы і ЗША і Аб'яднання беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" плянуецца адкрыцьцё клясаў ў некалькіх гарадах Эстонскай Рэспублікі. У Эстоніі жыве каля 16 тысяч беларусаў.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG