Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тбілісі пацьвердзіў захоп грузінскіх маракоў самалійскімі піратамі


МЗС Грузіі пацьвердзіла захоп самалійскімі піратамі грузінскіх маракоў на судне OLIB G у Адэнскім заліве. Гандлёвае судна пад сьцягам Мальты было захопленае сёньня раніцай. На яго борце знаходзіліся 15 грамадзянаў Грузіі і трое жыхароў Турэччыны.
Дэталі выкраданьня грузінскіх грамадзянаў іх імёны стануць хутка вядомымі, паведамілі у МЗС.

Раней у Адэнскім заліве піраты захапілі гандлёвае судна Magellan Star, у экіпаж якога таксама, паводле паведамленьняў, уваходзілі грамадзяне іншых краін былога СССР. Мяркуецца, украінцы, расейцы, а таксама баўгары, палякі, філіпінцы.
XS
SM
MD
LG