Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла найстарэйшая жыхарка Брытаніі


Ва ўзросьце 111 гадоў памерла найстарэйшая жыхарка Вялікабрытаніі Эні Тэрнбул. Усё сваё доўгае жыцьцё яна пражыла ў Брытаніі і ані разу не выяжджала за межы краіны.

Эні Тэрнбул памерла ў доме састарэлых у горадзе Лэйт (Шатляндыя), не дажыўшы два тыдні да свайго 112-годзьдзя. З 16-ці да 76-ці гадоў яна працавала эканомкай у прыватных дамах, у тым ліку ў доме Рэд’ярда Кіплінга. Калі яе прасілі падзяліцца сакрэтам свайго даўгалецьця, яна адказвала, што гэта зьвязана зь яе здольнасьцю захоўваць спакой у любой сытуацыі. Эні Тэрнбул, якая нарадзілася ў эпоху праўленьня каралевы Вікторыі ў 1898 годзе; перажыла дзьве сусьветныя вайны, жыла пры шасьці брытанскіх манархах і дваццаці двух прэм'ер-міністрах.

У яе засталіся дзьве дачкі, чацьвёра ўнукаў і ўнучак, сямёра праўнукаў. Сваякі адзначаюць, што найстарэйшая жыхарка Брытаніі ніколі не казала пра цяжкасьці, ніколі ня скардзілася на лёс.
XS
SM
MD
LG