Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэсавы сакратар прэзыдэнта Атунбаевай сышоў у адстаўку


У інтэрвію Свабодзе Фарыд Ніязаў заявіў, што ягонае рашэньне адносна адстаўкі зьвязанае з прызначанымі на 10 кастрычніка парлямэнцкімі выбарамі. Падчас іх ён будзе працаваць на Сацыял-дэмакратычную партыю Кіргізстану – былую партыю цяперашняга лідэра краіны Розы Атунбаевай.

Фарыд Ніязаў заняў пасаду кіраўніка прэсавай службы адміністрацыі Часовага кіргіскага ўраду 8 красавіка, праз дзень пасьля крывавых сутычак паміж антыўрадавымі дэманстрантамі і сіламі бясьпекі. Красавіцкія дэманстрацыі прывялі да зьвяржэньня былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева
XS
SM
MD
LG