Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША задаволеныя арыштам экстрэмістаў у Пакістане


Злучаныя Штаты выказалі задаволенасьць у зьвязку з арыштам у Пакістане трох падазраваных у датычнасьці да арганізацыі спробы тэракту ў цэнтры Нью-Ёрку ў траўні сёлета. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Філіп Кроўлі заявіў, што ў Вашынгтоне перакананыя, што амэрыканец пакістанскага паходжаньня Файсал Шахзад, арыштаваны раней у ЗША паводле абвінавачваньня ў падрыхтоўцы выбуху на Таймс-сквэр у Нью-Ёрку, атрымліваў падтрымку ад экстрэмістаў у Пакістане.

Пакістанская паліцыя раней заявіла, што трое падазраваных былі арыштаваныя два тыдні таму ў Ісламабадзе. Мяркуецца, што яны маюць сувязі з пакістанскімі талібамі. Сьледзтва мае дадзеныя, што яны пасылалі грошы Файсалу Шахзаду.
XS
SM
MD
LG