Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША дапамагаюць Мэксыцы ў барацьбе з наркагандлярамі


Дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан заявіла, што гвалт, які адбываецца ў Мэксыцы з прычыны гандлю наркотыкамі, выглядае як “бунт” супраць дзяржаўных органаў. У выступе на зьнешнепалітычным форуме ў Вашынгтоне яна параўнала сытуацыю ў Мэксыцы з сытуацыяй ў Калюмбіі дваццаць гадоў таму, калі банды наркагандляроў кантралявалі асобныя раёны краіны. Клінтан падкрэсьліла, што амэрыканскі ўрад “вельмі цяжка” працуе, каб садзейнічаць Мэксыцы ў эфэктыўнасьці барацьбы з наркагандлем.

Мэксыканскі ўрад аспрэчыў выказваньне Клінтан, назваўшы ў якасьці галоўнага падабенства Мэксыкі і Калюмбіі прычыну наркагандлю – высокі попыт на наркотыкі ў ЗША.

З 2006 году, калі прэзыдэнт Мэксыкі Фэліпэ Кальдэрон актывізаваў барацьбу зь незаконным наркагандлем, у Мэксыцы загінулі болей як 28 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG