Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтар карыкатураў на Мухамада ўзнагароджаны "за сьмеласьць"


Аўтар скандальных карыкатураў на прарока Мухамада атрымаў сёньня ў Нямеччыне ўзнагароду за заслугі ў журналісцкай дзейнасьці.

Арганізатары цырымоніі сказалі, што ўзнагарода "М100" была ўручаная дацкаму карыкатурысту Курту Вэстэргарду за "нязломную прынцыповасьць у пытаньні свабоды прэсы і свабоды слова, а таксама за яго сьмеласьць у абароне гэтых дэмакратычных каштоўнасьцяў, нягледзячы на пагрозы гвалту і сьмерці".

Прамаўляючы на прэсавай канфэрэнцыі перад цырымоніяй узнагароджаньня, Вэстэргард сказаў, што яго карыкатура выклікала рэакцыю, якой не маглі прадбачыць ні рэдакцыя выданьня, ні ён сам.
XS
SM
MD
LG