Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Крэмль гатовы паспрыяць зьмене ўлады ў Беларусі"


Сьвятлана Калінкіна

Сьвятлана Калінкіна

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з шэф-рэдактарам газэты «Народная воля» Сьвятланай Калінкінай.

Сьвятлана адна зь першых выказала ў сваім блогу вэрсію сьмерці Алега Бябеніна і ў выніку атрымала ананімны ліст з пагрозамі. Ці варта верыць у афіцыйную вэрсію сьледзтва пра самагубства Бябеніна? Каму патрэбная дэстабілізацыя становішча ў Беларусі напярэдадні выбараў? На гэтыя ды любыя іншыя вашы пытаньні Сьвятлана Калінкіна адкажа падчас онлайн-канфэрэнцыі.

Сьвятлана Калінкіна нарадзілася ў Менску.

Скончыла Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт па спэцыяльнасьці «журналістыка».

З 1992 года працавала карэспандэнтам, а затым — палітычным аглядальнікам у Беларускім тэлеграфным агенцтве. Пасьля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах перайшла на працу ў недзяржаўны выдавецкі холдынг «Беларуская дзелавая газэта» на пасаду першага намесьніка галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Імя».

З 1996 году — першы намесьнік галоўнага рэдактара «Беларускай дзелавой газэты».

З 2002 году — галоўны рэдактар «Беларускай дзелавой газэты», галоўны рэдактар дадатку «БДГ. Для службовага карыстаньня».

З 2003 году — шэф-рэдактар газэты «Народная Воля»

У 1996 годзе паводле вынікаў апытаньня, праведзенага прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь, была названая найлепшым эканамічным аглядальнікам краіны.

Прачытаць адказы Сьвятланы Калінкінай можна ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG