Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Януковіч зь Мядзьведзевым выправяцца ў аўтапрабег


Прэзыдэнты Ўкраіны і Расеі Віктар Януковіч і Дзьмітрый Мядзьведзеў прымуць удзел у аўтапрабегу па тэрыторыі дзьвюх дзяржаў, паведамляе "Ўкраінская праўда" са спасылкай на адміністрацыю прэзыдэнта Ўкраіны.

Аўтапрабег па маршруце Санкт-Пецярбург – Адэса прымеркаваны да аналягічнай акцыі, што адбылася каля 100 год таму. Ініцыятыва сёлетняга прабегу зыходзіла ад расейскага боку.

На ўкраінска-расейскім памежжы прэзыдэнты самі сядуць за стырно рэтрамабіляў і разам перасякуць мяжу.

Пасьля гэтага Януковіч накіруецца ў Маскву, дзе правядзе перамовы зь Мядзьведзевым.

Згаданыя мерапрыемствы заплянаваныя на 17-18 верасьня 2010 году.
XS
SM
MD
LG