Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь і Ўкраіна могуць дамовіцца аб мяжы ў верасьні


Беларусь і Ўкраіна зьбіраюцца абмеркаваць пытаньне аб завяршэньні працэдуры ўрэгуляваньня дзяржаўнай мяжы паміж дзьвюма краінамі ў другой палове верасьня. Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў па выніках сёньняшняй сустрэчы са сваімі ўкраінскім і літоўскім калегамі.

Дамова аб беларуска-ўкраінскай мяжы была заключаная ў 1997 годзе, але беларускі Нацыянальны сход ратыфікаваў яе толькі сёлета ў траўні. Для таго, каб пагадненьне набыло юрыдычную моц, бакі павінны абмяняцца ратыфікацыйнымі граматамі.

Беларускі бок увязвае закрыцьцё пытаньня з тым, каб Кіеў выплаціў яму запазычанасьць, якая ўзьнікла пры ўзаемаразьліках прадпрыемстваў дзьвюх краін беспасярэдне пасьля распаду Савецкага Саюзу. Сума ўкраінскай запазычанасьці Беларусі складае, паводле розных разьлікаў, ад 80 да 150 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG