Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя не дала правесьці бітву падушкамі




35 чалавек затрымалі ў Менску на бульвары Мулявіна. Некалькі дзясяткаў маладых людзей сабраліся там а 19 гадзіне, каб пачаць бітву падушкамі. Так яны хацелі адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы.


Удзельнікі акцыі падзяліліся на белых і чырвоных. Моладзевы Актывіст Андрэй Кім патлумачыў, што чырвоны колер — колер Маскоўскага княства, белы — колер Вялікага княства Літоўскага. Падзяліліся прыкладна на палову і ўжо пачалі былі даставаць з торбаў падушкі, як зьявіліся міліцыянты. Андрэй Кім у гэты час даваў інтэрвію Радыё Свабода:

«Адзін рэпэр на гэтую тэму напісаў клясную песьню, што ў цэнтры гораду п’янкі дазваляюць, а вось бой падушкамі забараняюць. Вельмі слушна. Чаму? Ды вось ідуць міліцыянты і нам зараз усё патлумачаць…»

Затрыманьні пачаліся адразу зь некалькіх бакоў. Міліцыянты затрымлівалі маладых людзей, выключна тых, хто трымаў у руках падушкі, і праводзілі ў міліцэйскія аўтамабілі. Праўда, гэта ім давалася нялёгка, таму што моладзь перашкаджала пытаньнямі, што парушылі іх сябры і чаму іх затрымліваюць.

Міліцыянт: «Праверым вашы дакумэнты.»

Дзяўчына: «За што? Куды вы нас везяце?»

Міліцыянт: «У машыну садзіцеся!»

Агулам затрымалі 35 чалавек. Адзін зm міліцыянтаў паведаміў, што затрыманьне адбылося паводле заявы нейкага грамадзяніна, які паскардзіўся, што яго зьбілі падушкамі. Другі міліцыянт з ужываньнем фізычнай сілы выдаліў мяне з пункту аховы правапарадку № 92, куды даставілі некалькіх затрыманых.

Як паведаміў Андрэй Кім, у Савецкі РУУС даставілі 14 затрыманых, у Партызанскі — 21. У іх узялі адбіткі пальцаў.

Сымбалічныя баі падушкамі прайшлі ў трох месцах: за філярмоніяй, у Парку Горкага і на Нямізе.


Андрэй Кім расказвае пра правілы бітвы падушкамі.
Але бой так і не пачаўся — пачаліся затрыманьні.
+

«Вы высьветлілі маю асобу, аддайце, калі ласка пашпарт!»
«У машыне ўсё растлумачым».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG