Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове прызначылі датэрміновыя выбары


Афіцыйны Кішынэў прызначыў датэрміновыя парлямэнцкія выбары на 21 лістапада. Пра гэта паведаміў у сераду журналістам лідэр дэмакратаў Марыян Лупу пасьля нарады кіроўчай кааліцыі "Альянс за эўрапейскую інтэграцыю".

Рэфэрэндум аб пераходзе да ўсенародных прэзыдэнцкіх выбараў, які прайшоў у нядзелю, не адбыўся з-за нізкай яўкі выбарцаў. Апазыцыйныя камуністы заклікалі сваіх прыхільнікаў байкатаваць рэфэрэндум.

Парлямэнт Малдовы ня можа абраць новага кіраўніка дзяржавы зь леташняй вясны.
XS
SM
MD
LG