Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла: “Сустрэча прайшла надзвычай пасьпяхова, атмасфэра была цудоўная”


Удзельнікі сустрэчы каля помніка змагарам за свабоду і незалежнасьць Беларусі

Удзельнікі сустрэчы каля помніка змагарам за свабоду і незалежнасьць Беларусі

Блізу 200 чалавек сабраліся ў Беларуска-Амэрыканскім грамадзкім цэнтры ў Саўт-Рывэры (Нью-Джэрсі, ЗША) на 29-ую сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі.

Традыцыя такіх сустрэчаў бярэ пачатак ад 1952 году. У цяперашняй сустрэчы, якая доўжылася два дні, 4 і 5 верасьня, бралі ўдзел беларусы з Вашынгтону, Лос-Анжалесу, Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі, Кліўлэнду, Мінэапалісу, Пэнсыльваніі, Дэлавэру, Канзасу, з канадыйскіх Атавы, Ванкувэру, Таронта, Ватэрлоо, а таксама госьці зь Менску, Горадні і Прагі. Арганізатарам сустрэчы выступілі Беларуска-Амэрыканскае Зядзіночаньне (БАЗА) Беларуска-Амэрыканскі грамадзкі цэнтар у Саўт-Рывэры. Старшыня Галоўнай управы БАЗА Вячка Станкевіч зачытаў шматлікія прывітаньні ўдзельнікам Сустрэчы. Сярод тых, хто даслаў прывітаньні – сэнатар Фрэнк Лоўтэнбэрг, кангрэсмэны Фрэнк Палонэ і Раш Холт, губэрнатар штату Нью-Джэрсі Крыс Крысьці. У царкве Сьвятой Эўфрасінні Полацкай набажэнства правёў айцец Міхаіл, удзельнікі сустрэчы наведалі набажэнства ў царкве ў Гайлэнд Парку, дзе набажэнства правёў япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амэрыканскі Уладыка Сьвятаслаў. Прапануем фотаздымкі, дасланыя ўдзельнікам сустрэчы.


Удзельнікі сустрэчы перад будынкам Беларуска-Амэрыканскага грамадзкага цэнтру.
У залі Беларуска-Амэрыканскага грамадзкага цэнтру ў часе сустрэчы.

Удзельнікаў сустрэчы вітала Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла. “Сустрэча прайшла надзвычай пасьпяхова, атмасфэра была цудоўная, форум – надзвычай цікавы, папросту выдатны “ – сказала сп. Сурвіла Радыё Свабода. На здымку – Івонка Сурвіла сярод гасьцей з Ванкувэру ў часе экспазыцыі твораў Ірыны Верабей (Таронта).

У рамках сустрэчы адбылася канфэрэнцыя "Роля беларускай дыяспары – раней і цяпер". Пра ролю дыяспары прамаўляе Вітаўт Кіпель. Сярод выступоўцаў на сустрэчы былі таксама прафэсар унівэрсытэту Ватэрлоо (Канада) Зіна Гімпелевіч.

Дасьледчыца Тацьцяна Кулакевіч робіць даклад пра Кангрэсавыя запісы.

Пасьля сустрэчы адбыўся канцэрт. Вядучая Ала Орса-Рамана (другая зьлева) сярод удзельніц канцэрту.

Выступаюць Тацьцяна і Валянцін Дямешчыкі.Сярод удзельнікаў канцэрту была і салістка хору Цітовіча Ірына Літвінава.

Радыё Свабода дзякуе Івонцы Сурвіле, Янку Запрудніку і Аляксандру Раманоўскаму за дасланыя фатаздымкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG