Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане бесьпілётнікі забілі 10 ваеўнікоў


На паўночным захадзе Пакістану каля мяжы з Аўганістанам у выніку ракетных удараў з двух амэрыканскіх бесьпілётных апаратаў загінулі дзесяць ваеўнікоў. Ракетныя ўдары наносіліся па базах талібаў у раёне Паўночны Вазірыстан. Першым ударам былі забітыя шэсьць ваеўнікоў, што знаходзіліся ва ўмацаваным раёне. Другі ўдар быў нанесены па аўтамабілі, у якім ехалі ваеўнікі.
XS
SM
MD
LG