Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Чапіга, сябра моладзевай арганізацыі "Правы альянс", знаходзіцца ў менскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным. Яны мелі пастанову на ператрус. Хлопцу паведамілі, што ён падазраецца ў кіданьні бутэлек з "кактэйлем Молатава".

Пакуль невядома – за плот расейскай амбасады ці спэцпрыёмніка на вуліцы Акрэсьціна.

Ігара Чапігу будуць трымаць у камэры да 11 верасьня. Пасьля гэтага пракурор мусіць даць адказ – вызваліць хлопца ці пакінуць яшчэ на некалькі дзён.

У сьледчым ізалятары ўжо знаходзяцца некалькі дзясяткаў чалавек, прадстаўнікоў нефармальных моладзевых арганізацый, якіх падазраюць у падпалах расейскай амбасады і ізалятару на вуліцы Акрэсьціна. Пры гэтым прозьвішчы шэрагу затрыманых пакуль невядомыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG